Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ лічыць, што дыялёг трэба пачынаць з вызваленьня палітвязьняў


Уладзімер Глод, Менск Сёньня ўвечары ў Страсбуры ў фармаце падкамітэту ў справах Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы прайшлі слуханьні пра сытуацыю ў Беларусі. У дыскусіі ўдзельнічалі кіраўнік Парлямэнцкай Асамблеі Рэнэ ван дэр Ліндэн, дакладчык у справах Беларусі палітычнага камітэту Андрэа Рыгоні ды іншыя дэпутаты.

Яны лічаць, што лепшым сыгналам для пачатку дыялёгу сталі бы канкрэтныя рухі зь боку беларускіх уладаў. Прынамсі, Рэнэ ван дэр Ліндэн назваў найбольш пажаданы для эўрапейскай супольнасьці першы крок – гэта вызваленьне палітычных вязьняў. Ён сказаў, што такі крок стаў бы добрым сыгналам аб гатоўнасьці для супрацоўніцтва.

Паводле Аляксандра Мілінкевіча, на паседжаньні быў прыняты дакумэнт, у якім падрабязна разглядаецца выбарчае права ў Беларусі. Міжнародныя экспэрты дакладна выкладаюць, што трэба выправіць перад выбарчай кампаніяй 2008 году па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
XS
SM
MD
LG