Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБЛОГа 17 красавіка


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага Інтэрнэту

На форумах парталу распачалася дыскусія пра тое, ці можна дазваляць нашэньне агнястрэльнай зброі звычайным цывільным асобам. Падставай для дыскусіі сталі падзеі ў амэрыканскім штаце Вірджынія, дзе загінулі 33 студэнты унівэрсытэта.

"Наконт нашэньня зброі ў ЗША. Пры ўсёй даволі простай працэдуры набыцьця зброі для самаабароны, а таксама атрыманьня дазволу на яе схаванае нашэньне, існуе шэраг вельмі жорсткіх, абмежаваньняў, адно зь якіх тое, што катэгарычна забаронена знаходзіцца са зброяй на тэрыторыі навучальных установаў (пакараньне – да 10 год турмы). На жаль, для асобных адмарозкаў ёсьць магчымасьць палажэньне парушыць. Але калі б яго злавілі са зброяй да таго, як ён расстраляў студэнтаў і застрэліўся сам, дык сядзець яму гады доўгія за кратамі".

"Калі ўжо ў ЗША не ўпраўляюцца, дык што ў нас, у славянаў будзе? Ніякага кантролю, ніякай адказнасьці, на вуліцу ня выйдзеш".

У суполцы Жывога Журналу Generetion_xl разважае: "Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце , а менавіта цікавая рэпліка "Я заўсёды ведаў, што сайт АГП другі пасьля "Беларускага партызана", які пакутуе на жаўтізну кантэнту". І яшчэ: падумайце, чаму "хакеры" абралі сабе такую назву – "AntiPartizan"? Ці не таму, што “Беларусі партызан” апублікаваў інфармацыю пра "Трэці шлях"?

(Аўтары сайту "Беларускі партызан" раней пісалі пра тое, што праект "Трэці шлях" выклікае ў іх падазрэньне. Яна таксама лічаць, што гаспадары праекту – Павал Марозаў і Андрэй Абозаў – спрычыніліся да праблемаў, якія меў са спэцслужбамі аўтар мультфільмаў пра Лукашэнку Алег Мініч.)

"Ці не падаецца вам дзіўным, -- працягвае свае развагі Generetion_xl, -- што камэнтар карыстальніка admin (я так разумею, гэта адміністратары сайту "Трэці шлях") зьявіўся ўсяго праз 9 хвілінаў пасьля рэплікі АнтыПартызана, і гэта ў такі позьні час? Ці не за адным кампутарам працуюць хакеры і адміністратары? Альбо гэта вельмі тонкая спроба дыскрэдытаваць "Трэці шлях"? Ці не занадта тонка для нашых спэцслужбаў?"

Barilotti на сайце блогаў піша пра амэрыканскую мару на Беларускім тэлебачаньні. "Днямі канал апублікаваў дадзеныя рэйтынгу першай часткі сэрыялу "Адчайныя хатнія гаспадыні", згодна зь якім гісторыі з жыцьця заможных сымпатычных амэрыканскіх хатніх гаспадыняў праглядзела 33,5% аўдыторыі вечаровага эфіру тэлеканалу.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА выступіла з адмысловым камэнтаром на гэтую тэму: "...дасьледаваньне дазваляе казаць пра інтарэс жаночай аўдыторыі ва ўзросьце 30-45 год. Тэлеглядачкі праецыруюць падзеі сэрыялу на ўласнае жыцьцё, параўноўваюць яе з тым, што адбываецца на экране". Цікава, ці глядзела аўтар артыкула хоць адзін адцінак гэтага сэрыялу? Калі так, то можна толькі пазайздросьціць сьмеласьці, зь якой яна выкрывае пляны "Першага нацыянальнага" ў расхістаньні асноваў успрыняцьця стабільнай беларускай рэальнасьці беларускімі хатнімі гаспадынямі (якія зазвычай робяцца “хатнімі”, вярнуўшыся пасля 8-гадзіннага працоўнага дня)?"

Hondurazian зьмяшчае такі афарызм: "У часы постмадэрну ўсё з галавы да ног: дзяўчаты хочуць сэксу без абавязаньняў, а хлопцы імкнуцца зрабіць іх цяжарнымі, каб зьявілася нагода ажаніцца".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG