Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як адзначаецца Радаўніца ў забруджанай радыяцыяй зоне?


Севярын Квяткоўскі, Менск На Радаўніцу наш карэспандэнт наведаў могілкі ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці. Могілкі і прылеглая вёска Пяршаі знаходзіцца ў радыяцыйнай зоне.

Карэспандэнт: “Я кіруюся ў вёску Пяршаі, што ў 17 кілямэтрах ад Валожына”.

Голас: “У Пяршаях 1,42 кюры на адзін квадратны кілямэтар. Норма – да аднаго кюры. Гэта падвышаны ўзровень”, -- патлумачыла супрацоўніца аддзелу радыяцыйнага кантролю Белгідрамэтцэнтру.

Карэспандэнт: “Тут, у радыяцыйнай пляме жывуць пераважна каталікі. Таму на могілках ня так шматлюдна, як у іншых раёнах Беларусі. Паводле каталіцкай традыцыі, галоўны дзень, калі памінаюцца зьмерлыя продкі – Дзень усіх сьвятых, альбо Дзяды. Вы тут сёньня таму, што Радаўніца?

Спадарыня: “Не, таму што выхадны”.

Карэспандэнт: "Старыя могілкі ля вёскі Пяршаі. Самы вялікі населены пункт у радыяцыйнай зоне Валожынскага раёну. Тут на могілках ужо даўно хаваюць ня толькі каталікоў, але і праваслаўных".

Сталая спадарыня: “Я сама руская, а муж каталік. Пахаваны тут, дык я прыйшла яго памянуць. Гэта добры памінальны дзень. Выключна праваслаўная традыцыя”.

Бабуля: “Усе ідуць у гэты памінальны дзень. І мы ідзем, і таксама ўзгадваем бацькоў, сваякоў”.

Карэспандэнт: “Варта заўважыць, што тут на каталіцкіх могілках ніхто не ўжывае алькаголь”.

Бабуля: “Бацюшка забараняе. А чаго так людзі робяць? Можа, звычка такая”.

Карэспандэнт: “Што людзі цяпер думаюць пра радыяцыю? Памятаюць пра яе? Зьвяртаюць увагу?”

Спадарыня: “Напэўна, іншых праблем шмат, але, вядома ж, памятаюць”.

Карэспандэнт: “А што кажуць, ці паўплывала радыяцыя на працягласьць жыцьця?

Спадарыня: “Анкалягічныя захворваньні павялічыліся”.

Спадар: “Жывем у радыяцыйнай зоне – вядома ж адбіваецца. Газэта пісала, што на суставы аддае, на ўсё”.

Карэспандэнт: “Шмат людзей адсюль зьехала, калі дазналіся пра радыяцыю?”

Пэнсіянэрка: “Вядома, значная частка зьехала. Хто маглі – тыя зьехалі”.

На здымках:



Каталіцкі і праваслаўны крыжы побач



Наведнікі ў праваслаўным сэктары могілак
XS
SM
MD
LG