Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня - 17 красавіка


Радыё Свабода



“Я зьвярнуў увагу на тое, што ня трэба спрабаваць будаваць дачыненьні з афіцыйным Менскам з чыстага аркуша. Ёсьць пэўная гісторыя ўзаемаадносінаў Страсбуру і афіцыйных беларускіх уладаў. І трэба дамагацца, каб тыя рэзалюцыі, якія ўжо прынятыя, былі рэалізаваныя. Гэта была такая мяккая парада спадару Рыгоні, каб ён менавіта з гэтага пачынаў сваю працу ў беларускіх справах”.



Анатоль Лябедзька пасьля сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі ў ПАРЭ Андрэа Рыгоні.



"Першае, што павінна зараз адбыцца – гэта крок насустрач зь беларускага боку. Мой візыт быў ясным сыгналам з боку Рады Эўропы , што мы шукаем шляхі ўзаемаразуменьня, каб Беларусь была бліжэй да стандартаў Рады Эўропы. Цяпер чарга Беларусі рабіць крок насустрач".



Прэзыдэнт Парлямэнцкай Асамаблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.



“Я лічу, што трэба выхоўваць моладзь, наступныя пакаленьні, каб яны шанавалі сваіх бацькоў, прадзедаў — і ня толькі сваіх. А ўсіх тых, якія стварылі нашу бацькаўшчыну”.



З апытаньня ў Менску – што рабіць, каб не было занядбаных магіл.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG