Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ван дэр Ліндэн выступіў у абарону маладафронтаўцаў


Радыё Свабода "Затрыманьне і крымінальны перасьлед пяці актывістаў "Маладога фронту" абсалютна недапушчальныя", - заявіў старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рэне ван дэр Ліндэн 17 красавіка на прэс-канфэрэнцыі ў Страсбургу, -- паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што ў дачыненьні да пяці моладзевых актывістаў - Барыса Гарэцкага,Дзмітрыя Федарука, Алега Корбана, Анастасіі Палажанкі і Аляксея Янушэўскага - заведзена крымінальная справа. Яны абвінавачваюцца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі (артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса). Маладым людзям пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да двух гадоў.

"Я шчыра спадзяюся, што беларускі ўрад спыніць адпраўляць у турмы тых, хто ўсяго толькі свабодна выказвае сваё меркаваньне і ўдзельнічае ў дэманстрацыях. Гэта стала бы добрым сыгналам аб гатоўнасьці да супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік ПАРЭ.

Яшчэ адным знакам імкненьня "зблізіцца з эўрапейскімі структурамі і стаць сябрам Рады Эўропы", адзначыў Рэне ван дэр Ліндэн, магла б стаць згода афіцыйнага Менску прыцягнуць міжнародных экспэртаў для пытаньня аб палітычных зьняволеных у Беларусі. Старшыня ПАСЕ падкрэсьліў: калі беларускія ўлады прадэманструюць сваю гатоўнасьць да супрацоўніцтва і дыялёгу, ён не выключае магчымасьці сваёй сустрэчы з вышэйшым кіраўніцтвам краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG