Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэнтыфікаваны забойца 32 чалавек у ЗША


Радыё Свабода У ЗША паліцыя працягвае расьсьледаваньне трагедыі, што адбылася ўчора ў Вірджынскім тэхналягічным інстытуце.

У студэнцкім гарадку ўзброены чалавек застрэліў 32 чалавекі . Ён ідэнтыфікаваны як Чо Сын Хі - дваццацітрохгадовы студэнт, выхадзец з Паўднёвай Карэі. Ён пражываў у адным зь інтэрнатаў інстытута.

Спачуваньне сем’ям загіблых выказалі прэзыдэнт ЗША, а таксама лідэры шэрагу краінаў сьвету. Гэты інцыдэнт - самы крывавы падобнага кшталту ў гісторыі ЗША.
XS
SM
MD
LG