Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяраў рэпрэсіяў ушаноўваюць у Курапатах, Лошыцы і парку Чалюскінцаў


Ганна Соўсь, Менск Сёньня сябры аргкамітэту дзеля ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў памянулі загінулых у парку Чалюскінцаў, ва ўрочышчы Курапаты і ў Лошыцы.

Гаворыць сустаршыня аргкамітэту гісторык Ігар Кузьняцоў:

“Сёньня ладзім мерапрыемства, як звычайна, 29-га чысла кожнага месяца. Ушаноўваем памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у памяць пра трагічны 1937 год. Сёньня ізноў талака, і запальваньне сьвечак, і ўскладаньне кветак на месцах масавых пахаваньняў”.

Прадстаўнікі грамадзкасьці абвясьцілі 2007-мы Годам памяці й штомесяц 29-га чысла ладзяць акцыі памяці на месцах згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. У гэтым месяцы такіх акцыяў дзьве — на Радаўніцу і 29 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG