Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манаполія на агнястрэльную зброю ў Беларусі — у руках дзяржавы


Ігар Карней, Менск Летась у ЗША тройчы замахваліся на жыцьцё студэнтаў зь Беларусі, якія знаходзіліся там паводле праграмы “Праца і падарожжа летам”.

У чэрвені ў штаце Мэйн быў забіты 20-гадовы студэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У жніўні ў штаце Дэлавэр адбыўся ўзброены напад на 19-гадовага беларускага студэнта, паранены хлопец застаўся жыць. А ў верасьні ў Чыкага забітая 21-гадовая студэнтка зь Беларусі. Ува ўсіх выпадках наўмысьнікі былі ўзброеныя пісталетамі.

У МЗС Беларусі пакуль ня маюць зьвестак адносна таго, ці знаходзіліся беларускія студэнты ў Вірджынскім палітэхнічным універсытэце.

У Беларусі напачатку 1990-х легальна мець агнястрэльную зброю было дазволена прадстаўнікам сілавых ведамстваў, вышэйшым урадавым чыноўнікам і дэпутатам Вярхоўнага Савету. Аднак у 2003-м годзе Аляксандар Лукашэнка абвясьціў “раззбраеньне” падначаленых. Гаворка вялася пра тысячу адзінак баявой наразной зброі, перадусім пісталетаў Макарава і карабінаў, на якія з 1991 па 1994 гады быў выдадзены дазвол МУС без нарматыўных актаў.

Агнястрэльнай зброі ў вольным продажы ў Беларусі няма. Выключэньнем – паляўнічая стрэльба, якую можна набыць пасьля доўгіх і сур’ёзных выпрабаваньняў з наступнымі іспытамі. Можна ўзаконіць таксама паляўнічыя гладкаствольныя стрэльбы, набытыя да 1976 году – да таго часу іх набывалі без дазволу органаў унутраных спраў.

Гэтаксама можна атрымаць дазвол на набыцьцё так званай абароннай зброі – газавых і пнэўматычных пісталетаў.

Згодна зь леташнімі зьменамі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, незаконнае набыцьцё, перадача ва ўласнасьць, захаваньне ці нашэньне агнястрэльнай зброі караюцца штрафам ці арыштам да 6 месяцаў альбо папраўчымі працамі да 2 гадоў. Паўторна зьдзейсьненыя правапарушэньні цягнуць пазбаўленьне волі да 5 гадоў. Падробка і сьвядомая зьмена маркіроўкі агнястрэльгнай зброі караецца штрафам альбо пазбаўленьнем волі да 2 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG