Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзэнтацыя “Плошчы” ў Вільні


Аляксандар Лукашук, Вільня У Вільні ў панядзелак увечары адбылася прэзэнтацыя кнігі “Плошча” – дванаццатай кнігі з сэрыі “Бібліятэка Свабоды ХХІ стагодзьдзя”. Кніга прысьвечаная падзеям 19-25 сакавіка 2006 году ў Менску.

Прэзэнтацыя кнігі “Плошча” мусіла б прайсьці ў кожным беларускім горадзе. Яна мае права на тое, каб прайсьці ў кожнай эўрапейскай сталіцы, а таксама ў Амэрыцы, бо пра Плошчу пісалі вельмі шмат і паўсюль.

Чаму другая пасьля Менску прэзэнтацыя адбываецца ў Вільні? Узгадайце, як называлася гэтая Плошча – назва “Плошча Каліноўскага” ўзьнікла ўжо на другі дзень.

16 красавіка – Дзень Салідарнасьці, які адзначаецца ў Беларусі, і з раніцы мы з рэдактарам кнігі Сяргеем Дубаўцом, з мастаком Генадзем Мацурам, з адным з герояў кнігі пісьменьнікам Уладзімерам Арловым былі на Замкавай гары, ля вежы Гедыміна, дзе пахаваны Кастусь Каліноўскі. І вось, на магіле Каліноўскага я знайшоў невялікі каменьчык і прынёс яго з сабою на гэтую прэзэнтацыю…

Сама імпрэза адбылася ў сядзібе новай установы, якая мае назоў “Дом правоў чалавека”. Прыйшлі пазнаёміцца з кнігай студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, віленчукі, госьці і сябры беларускай справы, якія жывуць у Вільні і якія прыехалі зь іншых гарадоў. Было і Літоўскае тэлебачаньне.

Перад прысутнымі выступілі стваральнікі кнігі. Рэдактар Сяргей Дубавец – ня толькі рэдактар, але і чалавек, які знаходзіўся на Плошчы і эмацыйна прапускаў тыя падзеі празь сябе:

“Безумоўна, так яно й было. Паміма таго, што гэта мая прафэсійная праца – рэдактура, зразумела, я адчуваў, што адбываецца вялікая падзея, якая мусіць застацца ў гісторыі і бадай цяжка прыдумаць нейкую іншую форму, чым даць храналёгію, даць жывыя галасы, даць выказваньні, што называецца, “з калёс” беларускіх мысьляроў, паэтаў, музыкаў. Усё гэта ўвайшло ў гэтую кнігу”.

Вільня, прэзэнтацыя кнігі Плошча, Аляксандар Лукашук, Уладзімер Арлоў Пісьменьнік Уладзімер Арлоў быў ініцыятарам перайменаваньня Плошчы Незалежнасьці ў Плошчу Каліноўскага

Вільня, прэзэнтацыя кнігі Плошча, Аляксандар Лукашук, Сяржук Вітушка Вэтэран маладзёвага руху 80-х Сяржук Вітушка - адзін з самых уважлівых і крытычных радыёслухачоў

Вільня, прэзэнтацыя кнігі Плошча, Сяргей Дубавец Рэдактар кнігі Сяргей Дубавец падчас прэзэнтацыі гаварыў у жывым эфіры Радыё Свабода
XS
SM
MD
LG