Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка завяршыў візыт у Індыю


Радыё Свабода Завяршыўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю. Кіраўнік Беларусі накіраваўся з Нью-Дэлі ў Менск.

Сёньня ён сустрэўся з прэзыдэнтам Індыі Абдулом Каламам, прэм’ер-міністрам Манмаханам Сінгхам і іншымі афіцыйнымі асобамі.

Пад час перамоваў бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаньнях двухбаковых стасункаў.

А.Лукашэнка заявіў журналістам, што Індыя зьяўляецца ня толькі прыярытэтным партнэрам, але й гордасьцю зьнешняй палітыкі Беларусі.

А.Лукашэнка заявіў, што пазыцыі Беларусі і Індыі па бальшыні пытаньняў шматбаковага супрацоўніцтва супадаюць:

“Я абсалютна перакананы ў бліскучых пэрспэктывах двухбаковага супрацоўніцтва з Індыяй”.
XS
SM
MD
LG