Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 16 красавіка


Радыё Свабода



“Дыялёг з уладай магчымы толькі пры выкананьні крок за крокам некаторых умоваў. Вакол гэтага цяпер вядзецца дыскусія. Некаторыя лічаць, што ўмоваў ня трэба ставіць — абы быў дыялёг. І вось тут мы аднолькава глядзім на гэты прынцыповы момант".



Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з кіраўніком Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам.



“Рэжым дасягнуў далейшага ўзроўню. Гэта яго новая мэта. Не існуе болей краіны, дзе сапраўды выконваецца закон, хаця ўрад ўсё яшчэ на словах спрабуе дзейнічаць у рамках закону. Цяпер мы апынуліся недзе паміж Беларусьсю і Зымбабвэ, і некаторыя лічаць, што дзеяньні міліцыі на маскоўскіх вуліцах былі такімі ж жорсткмі, як дзеяньні міліцыі на вуліцах Менску”.



Лідэр руху "Іншая Расея" Гары Каспараў пра затрыманьні апазыцыянэраў у Расеі.



“У Дзень салідарнасьці ўва ўсім сьвеце распавесьці, хто такі Леў Сапега для Беларусі і хто такі Леў Сапега для Эўропы".



Моладзевы актывіст партыі БНФ Франак Вячорка пра новыя задачы Дзён салідарнасьці.
XS
SM
MD
LG