Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевыя актывісты правялі акцыю ля кляштара бернардзінцаў


Любоў Лунёва, Менск Моладзевыя актывісты правялі акцыю салідарнасьці ў Менску каля будынку кляштара бернардзінцаў.

Яны запалілі сьвечкі на знак салідарнасьці зь вернікамі-каталікамі, якія штодня моляцца, каб ім вярнулі будынак дзе цяпер знаходзіцца архіў, а ў хуткім часе тут мяркуюць зрабіць казіно.

Менск:акцыя каля кляштару бернардзінцаў

Акцыя працягвалася некалькі хвілінаў. Моладзевыя актывісты пакінулі запаленыя сьвечкі каля кляштару. У хуткім часе зьявіліся спэцназаўцы. Менск:акцыя каля кляштару бернардзінцаў

Моладзь адышла ў бок праваслаўнай катэдры. Спэцназаўцы ішлі за актывістамі, але нікога не затрымалі.

Міліцыянты ў цывільным прыбылі на месца правядзеньня акцыі і сказалі Радыё Свабода, што гасіць сьвечкі ня будуць. Менск:акцыя каля кляштару бернардзінцаў

На акцыю станоўча адрэагавалі мінакі, якія сабраліся ля кляштару і фатаграфавалі акцыю на мабільныя тэлефоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG