Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Нарвэгіі пройдуць беларускія слуханьні


Уладзімер Глод, Менск Пра гэтую дамоўленасьць нам паведаміў з Осьлё старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб''яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька:

"Сёньня адбыліся мае сустрэчы з дэпутатамі з фракцыяў лібэралаў і кансэрватараў. Дасягнутая дамова пра правядзеньне бягучай восеньню слуханьняў пра становішча ў Беларусі. Акрамя нарвэскіх парлямэнтароў на іх запросяць з Беларусі прадстаўнікоў палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці."

З Осьлё А. Лябедзька накіроўваецца ў Страсбур, дзе заўтра пройдзе паседжаньне падкамітэту ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG