Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанскія актывісты прыбралі месцы пахаваньняў ахвяраў рэпрэсіяў


Радыё Свабода, Ворша Сябры розных палітычных партыяў, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў вырашылі напярэдадні Радаўніцы добраўпарадкаваць месцы масавых расстрэлаў мясцовых жыхароў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай.

Паводле моладзевага лідара Ігара Казьмерчака, тыя некалькі соцень людзей, бязьвінна расстраляных тут у 30-50-я гады мінулага стагодзьдзя, ня маюць сёньня нават сваіх магіл, якія маглі б дагледзець сваякі. Менавіта таму трымаць у парадаку месцы іхнага апошняга спачыну мусіць грамадзкасьць гораду і раёну.

Каля двух дзясяткаў чалавек талакой прыбралі сьмецьце вакол мэмарыяльнага каменя, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў, усклалі кветкі і вянок з надпісам "Ад дэмакратычных сілаў Аршаншчыны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG