Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці ў Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Каля будынку беларускай амбасады ў Варшаве адбыўся пікет салідарнасьці з сем’ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і сем’ямі палітвязьняў.

Каля дзясятка беларусаў, які жывуць у Варшаве, прыйшлі да будынку амбасады Беларусі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі зьніклых палітыкаў і тых, хто знаходзіцца ў турмах па палітычных матывах.

“У гэты дзень, калі людзі ў Беларусі і ў сьвеце запальваюць сьвечкі, каб ушанаваць зьніклых палітыкаў і тых, хто па палітычных матывах сядзіць у турмах, мы таксама прыйшлі да амбасады, каб прыгадаць і палякам і ўсім людзям пра тое, што ёсьць у Беларусі рэжым, ад якога і гінуць людзі і сядзяць па турмах. Зараз вось запалім сьвечкі”, - кажа арганізатар пікету Ігар Крыштон.

Прысутныя трымалі таксама плякаты з надпісамі “Свабоду палітвязьням”, “Дыктатара ў турму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG