Лінкі ўнівэрсальнага доступу

...давайце прыпынім новы авантурызм Лукашэнкі – пабудову атамнай станцыі...


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 16 красавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Ганна Канстанцінаўна, вэтэран пэдагагічнай працы: “Заява Лукашэнкі перад журналістамі аб перадачы ўладу свайму таямнічаму малалетняму нашчадку зьяўляецца вынікам маніякальнага стану заяўніка. А што ўжо апублікавана пастанова так званага парлямэнту аб адмене прэзыдэнцкіх выбараў і “прыхватызацыі” права на перадачу ўлады ад аднаго незаконнага й нездаровага начальніка ад яшчэ больш хворага нашчадка? Прапаную тэрмінова пачаць збор подпісаў па неадкладным прымусовым мэдычным абсьледаваньні на псыхічны стан грамадзяніна Лукашэнкі з удзелам міжнароднай камісіі. Інакш уся краіна апынецца ў вар’ятні. З павагай”.

Спадар, в. Мазуршчына: “А тое, што маю жонку сёньня за нішто выгналі! Яна працавала як ішак, а яе проста з калгасу лукашэнкаўскія ўлады выгналі. Як далей жыць пры лукашызьме? І адабралі дзіця. Дарагое Радыё Свабода, дапамажыце. Я ўжо да Вас зьвяртаўся. Я верны Вам і буду верным да канца свайго жыцьця. Я думаю, мы ўсе разам возьмемся і таталітарны рэжым некалі зьнікне. Я слухаў Вас і буду слухаць”.

Міхаіл Пятровіч, пэнсіянэр, Менск: “У што я веру. У адных надта сумленных поўныя кішэні баксаў. У іх шыкарныя “мэрседэсы” і шыкоўныя палацы. У іншых жа “нячэсных” мізэрныя заробкі ці дохлыя пэнсіі. Іх дзеткі дарослыя часта сядзяць без працы. Ды як жа нам верыць у агульнае народнае шчасьце?”

Спадар: “Праводзячы авантурную эканамічную палітыку для ўмацаваньня ўласнага панаваньня над беларускім насельніцтвам, Лукашэнка прывёў краіну да эканамічнага адставаньня ў параўнаньні з суседзямі Беларусі. Але ж давайце прыпынім новы авантурызм Лукашэнкі – пабудову атамнай станцыі, гэтага забойцу беларусаў. Ня бойцеся яго крыклівага сталёвага голасу, які зьневажае нас! Прыйдзем дружна на “Чарнобыльскі шлях” і скажам “не” атамнаму забойцу і яго ініцыятару-авантурысту. Дзякуй за ўвагу”.

Спадар: “Я глыбока абураны выказваньнем прэзыдэнта ў яго прэтэнзіях да недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі наконт катаваньня яго дзяцей. Гэта яго дзеці, як Севярынец, Дашкевіч, арганізацыя “Партнэрства,” маладафронтаўцы пакутуюць на “хіміі” і лесапавале? Гэта яго дзеці катуюцца мізэрнымі пэнсіямі й заробкамі ці звальняюцца? Я думаю, што яго дзеці насуперак закону займаюць высокія “няпыльныя” пасады і зьяўляюцца зусім ня беднымі людзьмі. Дарэчы, пра дачок Пуціна наагул няма ніякай інфармацыі. Відаць, паводзяць сябе значна больш сьціпла. Дзякуй”.

Царэнка Віктар: “Дзень добры. Я хацеў сказаць, хоць і запозьнена наконт беларускай апазыцыі, якая паехала ў Амэрыку. Гэта было сапраўды, як вялікарускія князі езьдзілі з Арду за ярлыком на кіраваньне. Так што такім учынкам гэтая апазыцыя ў мяне не выклікае ніякага даверу. Бывайце здаровы. Дзякуй”.

Спадар: “Маё меркаваньне такое, што даляры, якія Лябедзька прывёз з Амэрыкі зашамацелі. Рэзка пагоршылася абстаноўка зь ідэалёгіяй. Пачалі брахаць на Расею, Украіну, Беларусь гэтыя здраднікі, якія за даляры працуюць на Амэрыку і Захад. Дзе сумленьне ў гэтых здраднікаў? Свабода слова, дэмакратыя…. Дастаткова ў нас дэмакратыі. Нашы гарады чыстыя. У крамах усяго хапае, праца ёсьць. Чаго ім трэба?! Чалавек чалавеку сябар, таварыш і брат. Не, разьядноўваюць Украіну, Расею, Беларусь. Гэтыя славянскія народы! Яны хочуць нас здаць на Захаду. А там нас усіх па аднаму раздавіць, каб славянскіх народаў на зямлі не было. Чаму гэтыя здраднікі не падумаюць пра гэта?! Не, у іх няма сумленьня! Мілінкевіч едзе ў Ленінград. Чаго? Ён вывучае абстаноўку. Вось маё меркаваньне! Спыніцеся! За мяне ня трэба хварэць! За Беларусь ня трэба хварэць з-за таго, што ў нас няма дэмакратыі і свабоды слова! У нас урад выдатны! Улада добрая! Пуцін, Лукашэнка і Януковіч – гэта людзі нашага ўзору! І па гэтаму ім сунуцца туды няма чаго. Калі яны будуць так сябе паводзіць, то Мілінкевіч, Казулін павінны…”

Анастас Семяновіч: “Дарагое спадарства Радыё Свабода, добры вечар! Шчыры Вам дзякуй багіні і князі Радыё Свабода за ўчорашні вечар, прысьвечаны кнізе “Плошча імя Кастуся Каліноўскага,” якую вёў наш князь дырэктар Алесь Міхайлавіч Лукашук. Я ледзь стрымаўся, каб ня выйсьці і ўсіх Вас не расцалаваць. Вы робіце вялікую справу для нашай шаноўнай Беларусі. Інфармацыя, якую Вы штодзень перадаяце ў этэр, будзіць наш народ ад сну, прымушае думаць, чаму мы вельмі дрэнна жывем. Асобныя бальшавікі скажуць, што ў нас няма вайны. Пытаньне: а з кім ваяваць? З нашымі героямі Беларусі “Маладым Фронтам”? На іх трэба маліцца і ўсебакова падтрымліваць! Я зьвяртаюся да нашых слухачоў. Нам трэба больш працаваць з роднымі й знаёмымі, тлумачыць ім, што выбараў няма, апроч хлусьні. Вось па гэтаму мы так і жывем. Там, дзе дыктатура, акрамя жабрацтва нічога няма. Дзякуй”.

Спадар: “Слухайце, ну колькі можна па суботах і нядзелях дурыць людзей?!”

АнатольСухаруша, Берасьцейшчына: “Вітаю Вас!” Лічу вялікай памылкай Віктара Юшчанкі прызначэньне Януковіча прэм’ер-міністрам, хаця, думаю, намеры ў Віктара Андрэевіча, былі вельмі добрыя. Ён улічваў расклад сіл на прэзыдэнцкіх выбарах, а гэта амаль 50 на 50. Такое прызначэньне было зроблена ў інтарэсах Украіны і яе народу. На жаль. Не зразумеў гэтага ці не захацеў зразумець прагны да ўлады Януковіч. І вось вынік”.

Ільля Копыл: “Добрай раніцы, “Свабода”. Паглядзеў па Euronews пра падзеі, якія ўчора адбыліся ў Маскве – мітынг партыі ці руху “Іншая Расея”. Можна павіншаваць расейцаў з нараджэньнем у іх апазыцыі. Гэта першы выступ пасьля жніўня 1991 году. 1993 год я не ўзгадваю, гэта была спроба фашыстоўска-камуністычнага перакруту. Маскоўскія амапаўцы часам прыязджалі ў Менск на дапамогу менскаму АМАПу, і каб патрэніравацца. Цяпер у іх там свая праца зьявілася. Можа, і нам стане крыху лягчэй ад гэтага. Дзякуй за ўвагу”.

Зіноўеў: “Для Масквы і Менску лёзунг блёку Цімашэнкі “Хопіць жыць па паняцьцям!” азначае згубіць легітымнасьць, таму Юлю так ненавідзяць”.

Сталы слухач: “Ня трэба тлумачыць, што такое для нас дзеці і як нашы сэрцы павінны балець за іх, каб яны былі здаровыя, разумныя і жыцьцё ў іх склалася. А вось нацысты, бандыты ў Расеі… Дзярждума… Я вось пачытаў артыкул і ледзь з глузду ня зьехаў. Яны прынялі закон, што можна прадаваць жыльлё, ня ўлічваючы дзяцей. Мільёны дзяцей будуць выкінутыя на вуліцу. Там такое цяпер робіцца, што нават у часы Грамадзянскай вайны было менш гэтага. І тады як наш зямляк Дзяржынскі біўся за тое, каб дзеці былі дагледжаныя. Чэкістам была пастаўлена задача. Вось як. Усё, што заўгодна можаце пляваць і казаць. Але трэба канкрэтна глядзець на людзей, якія выконвалі. Але тое, што змагаліся за дзяцей, прыёмнікі, дзіцячыя дамы, змагаліся за іх, за гэтых дзяцей. А цяпер усё дагары нагамі. Дык вось нацысцкая Дума… Словаў проста няма сказаць. Гэта жудасна. І так мільёны дзяцей абяздолены ў Расеі”.

“Абразы ў бок слухачоў”

“Вось наконт інтэрвію Лукашэнкі ўсім гэтым СМІ. Ён па многіх пытаньнях адкідвае рэальнасьць, а падкрэсьлівае нібыта ў нас лепш, чым ў Эфіёпіі. І ён на гэтай аснове са сваімі халуямі будуе эканамічную палітыку. Яго хвалюе эканамічная палітыка, дык калі яна хвалюе. Дык ты ж думай, што і як трэба рабіць. А то я і не зразумеў, пра што ён казаў. І калі ўзяць пытаньні, якія яму задавалі, я б яму паставіў па 90 % “нездавальняюча”. Таму што тэма не раскрыта й не паказана, як і што рабіць. Гарачыўся ён. Так казалі, як шчыра. Як эмацыянальна! Ня трэба нам эмоцыі! Нам трэба прагматызм, практыка, канкрэтыка і гэтак далей. І вось кажуць, што сустракаюць па вопратцы, праводзяць па розуму. Трэба прызнаць, што мы жывем нізка, слаба і чаму, і што трэба зрабіць, каб гэтага не было. Вось пра што трэба даваць інтэрвію, што жывем мы вельмі нізка. Некаторыя праслойкі ёсьць, якія вырваліся і па якіх прычынах. Аб’ектыўна раскажы, растлумач, тады людзі зразумеюць, а так горыч застаецца. Крыўда застаецца. Вось як трэба было. Чаго ты баісься? Пэнсіі тыя ж. Якія там пэнсіі? Заробкі больш-менш падымаюць на прадпрыемствах, на тых, што працуюць, там ужо заробкі ад 800 да мільёна і больш. Але ўсё роўна вялікая маса людзей жыве вельмі дрэнна, вельмі бедна”.

Міхась Шарнаўскі, Ворша: “Прывітаньне. Калі ў Мао Цзэ Дуна спыталі, што ж рабілі бальшавікі ў час рэвалюцыі й перад вайной у часы Сталіна, ён адказаў, што “дурні білі разумных”. Вось бальшавізм і вяртаецца і ў Беларусі, і ў Расеі. Будзьце здаровы”.

Мікалай: “Улада наўмысна адмаўляецца рэгістраваць маладзёвую арганізацыю “Малады Фронт” і адначасова прыцягвае да крымінальнай адказнасьці нават школьнікаў, чальцоў гэтай арганізацыі. Якая ганьба! Запалохаць патрыятычную моладзь – марныя намаганьні! Вынішчэньне ў краіне ўсяго беларускага і шалёная русыфікацыя выклікае адпор з боку самай лепшай часткі нашай моладзі. Зьяўляюцца ўсё новыя і новыя змагары за свабоду, якія мацуюць беларускую нацыю. І таму “Малады Фронт” непераможны і будзе жыць, бо жыве маладая Беларусь. Маладых не разьбіць, не спыніць, не стрымаць! Яны перамогуць!”

Спадарыня: “Калі б прыхільніку Лукашэнкі, які патэлефанаваў, было б гадоў 16, яму можна было б дараваць тое, што ён не разумее і ня можа разабрацца ў падзеях, што адбываюцца ва Ўкраіне, Казахстане і Беларусі. Але мяркуючы па голасу, гэта чалавек у дастаткова сталым узросьце. Яму павінна быць сорамна за тое, што ён ня бачыць розьніцы ў падзеях,я кія адбываюцца ў гэтых дзяржавах. Народ Украіны спакойна прыйшоў на галоўную плошчу Кіева, ставіць намёты, мітынгуе ўжо другі тыдзень. Ніхто іх не разганяе, не зьбівае, не арыштоўвае. Тое самае ў Кіргізіі: народ спакойна публічна выказвае сваё меркаваньне. А ўспомні, прыхільнік Лукашэнкі, 25 сакавіка 2006-2007 гадоў. На Дзень Волі ў Менску на Плошчу Каліноўскага наагул не пусьцілі. Мэтро перакрылі, дэманстрантаў разганялі і зьбівалі, арыштавалі многіх актывістаў і гэтак далей. Пра гэта лукашыст свайго меркаваньня ня выказаў. Беларусь, на жаль, жыве па правілах дыктатара Лукашэнкі, а Ўкраіна па эўрапейскім правілам прэзыдэнта Віктара Юшчанкі. Ужываць сілу супраць свайго народу ён не жадае. Так, я хачу, каб і ў Беларусі быў нармальны прэзыдэнт і яна жыла па эўрапейскім правілам”.

Спадарыня: “Прывітаньне, шаноўная “Свабода”. Чую, што чалавек кажа па Радыё Свабода, што як усе людзі скажуць у Беларусі, што мы ня хочам пры гэтай уладзе жыць, мы ня хочам у гэтай краіне жыць, тады будуць перамены. Але гэта ня праўда. У нас столькі пасунутых людзей і столькі зрабіўшых дрэннага для людзей. Колькі расейцаў тут жывуць! Яны адстойваюць бюракратызм. А колькі ж людзей яны ўцягнулі ў чорную пляму. І яны баяцца цяпер, каб не было пераменаў. Гэтаму ўраду яны дапамагаюць, бо яны думаюць, што панясуць адказнасьць пры іншай уладзе. Можа, і не панясуць, але ім так здаецца. І вось яны таксама падтрымліваюць бюракратызм. Дык дзе ж тут дачакаесься! Трэба сілком перамены рабіць. І Вас, Радыё Свабода, просім, і ўсяго сьвету не глядзець на нейкіх людзей. ВЫ ж усё самі ведаеце. Дзякую Вам за ўвагу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG