Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Цікаўнасьць да Беларусі ў Нарвэгіі моцна ўзрастае”


Уладзімер Глод, Менск Старшыня Нацыянальнага выканаўчага камітэту аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Анатоль Лябедзька сёньня знаходзіцца ў Осла. У сталіцы Нарвэгіі ён праводзіць сустрэчы ў міністэрстве замежных справаў, парлямэнце, нарвэскім Хэльсынскім камітэце.

Спадар Лябедзька паведаміў, што ў Нарвэгіі моцна ўзрастае цікаўнасьць да сытуацыі ў Беларусі: “Прынамсі, сёньня раніцай я ўжо сустракаўся з людзьмі, якія год таму былі на плошчы Каліноўскага ў Менску. Яны задавалі мне шмат самых розных пытаньняў. Іх прага дапамагчы Беларусі за гэты год ня толькі ня зьменшылася, а нават павялічылася”.

З Осло А. Лябедзька накіроўваецца ў Страсбур, дзе заўтра пройдзе паседжаньне падкамітэту ў справах Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
XS
SM
MD
LG