Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці абароніць новы закон габрэйскія помнікі?


Радыё Свабода Новы законапраект аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, прыняты нядаўна Палатай прадстаўнікоў, ня вырашыць праблему захаваньня габрэйскіх помнікаў, лічыць праваабаронца Якаў Басін.

Законапраект “Пра рэарганізацыю справы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”, прыняты ў другім чытаньні, прадугледжвае крымінальную ды адміністрацыйную адказнасьць за неправамерныя дзеяньні ў дачыненьні гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Закон таксама прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць за невыкананьне патрабаваньняў наконт абмежаваньня правоў уласьніка гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

Намесьнік старшыні Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў ды абшчынаў Якаў Басін ў інтэрвію расейскаму Агенцтву габрэйскіх навінаў (Агентство еврейских новостей) заявіў, што “новы закон – гэта, канечне, добра”, але ж практыка паказвае, што часта законы не выконваюцца. Так, на думку спадара Басіна, не выконваюцца законы пра нацыянальныя меншасьці й могілкі.

Дагэтуль знаходзяць закінутыя, раней невядомыя габрэйскія могілкі, якія раскрадаюцца й апаганьваюцца, бо дзяржава ня мае сродкаў, каб зладзіць хаця б іх перапіс, кажа Якаў Басін. “Ня думаю, што новы закон сыграе нейкую заўважную ролю ў ахове помнікаў у дзяржаве, якая адчувае сур’ёзныя эканамічныя цяжкасьці”.
XS
SM
MD
LG