Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: былым вязьням дапамогуць немцы


Радыё Свабода Гомельскае грамадзкае аб’яднаньне “Дзеці вайны” й дабрачынная суполка “Дапамога Гомелю” зь нямецкага гораду Мюнхэн рэалізуюць сумесны праект сацыяльнай дапамогі былым вязьням фашыстоўскіх канцлягераў.

На першым часе сацыяльную дапамогу атрымаюць каля 50 колішніх пакутнікаў, якія прыкаваны цяпер да ложкаў.

Выдаткі на ажыцьцяўленьне праекту бярэ на сябе нямецкая дабрачынная суполка зь Мюнхэну.

Праект разьлічаны на тры гады. Каб рэалізаваць яго, патрэбны дазвол Дэпартамэнту гуманітарнай дапамогі пры адміністрацыі прэзыдэнта. У Гомелі зьбіраюць на гэта неабходныя дакумэнты.

Вядуцца таксама пошукі валантэраў, якія будуць даглядаць былых вязьняў канцлягераў. Грамадзкае аб’яднаньне мае намер зьвярнуцца да вайсковых камісарыятаў, каб яны накіравалі ў якасьці валантэраў прызыўнікоў, якія жадаюць прайсьці альтэрнатыўную службу.
XS
SM
MD
LG