Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 456 выяўленых выпадкаў парушэньня аўтарскіх правоў


Радыё Свабода 456 асобаў былі прыцягнутыя летась да адказнасьці за парушэньне аўтарскіх правоў. Пра гэта паведаміў намесьнік начальніка аддзелу ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Аляксандр Кузьняцоў.

Паводле яго, калі ў 2001 годзе былі выяўлены адзінкавыя факты такіх правапарушэньняў, то ўжо ў 2006 годзе ў Беларусі было распачата 70 крымінальных спраў за парушэньне аўтарскіх і сумежных правоў, а таксама правоў прамысловай уласнасьці, канфіскавана 70 тысяч адзінак кантрафактнай прадукцыі.

Як зазначыў спадар Кузняцоў, крымінальных спраў было б значна больш, калі б уладальнікі правоў зьвярталіся ў праваахоўныя органы часьцей. Прадстаўнік МУС таксама ня выключыў, што ў Беларусі існуюць цэхі па вытворчасьці кантрафактнай прадукцыі, “вядома, не ў такіх аб’ёмах, як у Расеі і ва Ўкраіне, але дастаткова”.
XS
SM
MD
LG