Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зьвяртаемся да Лукашэнкі адмовіцца ад ганебнай практыкі затыкаць нам рот і вушы!"


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 13 красавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры вечар! Таварыш лукашыст-бальшавік, Вы ўчора абвінавацілі нас, слухачоў, што мы Вас абзываем лукашыстамі і прывялі прыклад: Украіна, Кыргыстан і гэтак далей. Я Вам адкажу, што ў нас, у Рэспубліцы Беларусь, ніякіх выбараў апошнія 10-12 гадоў не было. Вы самі вельмі добра ведаеце, калі ёсьць што-небудзь у галаве. Што датычыцца Ўкраіны, то іх дэпутатаў абіралі, то бок усіх узроўняў камісіі былі дакладна такія, як у нас. Шаноўны і любімы спадар прэзыдэнт Віктар Юшчанка вельмі слушна зрабіў, што разганяе бальшавіцкую Раду. Па гэтаму бальшавік расейскі Януковіч вельмі баіцца гэтых выбараў. Ён добра ведае, што іх ён прайграе, і на гэтым яго ўлада скончыцца. Думай, яшчэ раз думай, лукашыст. Для гэтага трэба рэгулярна слухаць нашу любімую і дарагую “Свабоду”.

Спадар: “На “Свабоду” пазваніў лукашыст-чужаземец, што, маўляў, ва Ўкраіне і Кыргыстане мітынгі і ўжо крызыс. А я гэтыя мітынгі падтрымліваю, таму што нам у Беларусі таксама патрэбна рабіць новыя выбары і выбраць адукаванага, разумнага прэзыдэнта. Гэта не прэзыдэнт, калі я глядзеў тэлевізар на ўсяношную, людзі маліліся Богу, сустракалі Ісуса Хрыста. Таксама і ў Расеі. І туды расейскія кіраўнікі зайшлі Пуцін, Фрадкоў, Лужкоў. Яны ўзялі сьвечкі і маліліся Богу. А наш гэты палітрук зайшоў у царкву сьвятую і правёў палітінфармацыю, калгасны сход. Каму яна патрэбна? Гэта проста няёмка было глядзець. Ну паставіў ён сьвечку і нават не перахрысьціўся. Божа мой, каго мы абралі! Гэтага палітрука калгаснага!”

Спадар: “Думаю, да Вас паступіць яшчэ не адзін званок пра тое, што сёньняшнюю прэсавую канфэрэнцыю Аляксандр Рыгоравіч правёў на расейскай мове. Але гэта, на мой погляд, само па сабе яшчэ ня так страшна. Аднак нават мне, расейскамоўнаму, па-сапраўднаму было непрыемна слухаць, зь якой інтанацыяй чалавек, які называе сябе прэзыдэнтам Беларусі, прамовіў літаральна адну толькі фразу на беларускай мове: пагардліва, амаль гідліва”.

Аляксандр Лапіцкі: “Чытачы “Народнай Волі” і іншых праўдзівых газэт нарэшце даведаліся ад самаго Аляксандр Лукашэнкі на сустрэчы з журналістамі, што гэта ён асабіста аддаў загад перашкаджаць чытачам “Народнай Волі” атрымліваць гэтую газэту па падпісцы праз “Белсаюздрук” і друкавацца ў Менску. Аляксандр Лукашэнка ўціск гэтай газэты ды іншых патлумачыў тым, што гэтыя газэты крытыкуюць яго дзейнасьць і дзейнасьць яго чыноўнікаў. І без асабістага прызнаньня Аляксандра Лукашэнкі ўсім было вядома, што гэтыя няслушныя ўчынкі безь яго ведама не рабіліся. З гэтай нагоды ў нас ёсьць усе падставы сьцьвярджаць, што Алякскандр Лукашэнка аддаў загад перашкаджаць народу слухаць Радыё Свабода, як гэта было ў мінулым. Мы зьвяртаемся да Аляксандра Лукашэнкі адмовіцца ад ганебнай практыкі затыкаць нам рот і вушы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG