Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два атручаныя сьлезацечным газам вучні застаюцца ў шпіталі


Любоў Лунёва, Менск 12 красавіка ў 16.50 у сярэдняй школе №222 Ленінскага раёну Менску два вучні сёмай клясы распылілі газавы балёнчык "Шок".

10 вучняў, якія скардзіліся, што ім баліць горла і рэжа ў вачах, былі шпіталізаваныя.

Мэдыкі правялі агляд дзяцей. Восем чалавек адпусьцілі, а двух пакінулі.

Такое самае здарэньне з распыленьнем сьлезацечнага газу адбылося летась у школе № 69 у Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG