Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Глыбоччыну прыляцелі пэліканы


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ

У Менску чакаецца палітычны працэс над “маладафронтаўцамі”. І, як паведамляе сёньня “Народная воля”, крымінальная справа займае 7 тамоў. Апытана 100 сьведак. У чым абвінавачваюць патрыятычную моладзь расказвае выданьню Барыс Гарэцкі.

”Народная воля” сёньня нагадвае, што два гады таму ў Танзаніі трагічна загінулі сем беларускіх лётчыкаў. Нядаўна на Ўсходніх могілках непадалёку пахавалі яшчэ восем пілётаў. Тады ж многія заўважылі, што на першых магілах няма помнікаў. Тлумачыць сытуацыю жонка камандзіра экіпажа Людміла Знак.

Як пачувае сябе зараз легендарны Васіль Старавойтаў? Каб адказаць на пытаньне сваіх чытачоў, журналісты “Народнай волі” наведалі 82-гадовага вэтэрана. Словы ягоныя вынесены ў загаловак: “Васіль Старавойтаў не здаецца...”.

Тыднёвік “Наша ніва” падсумоўвае вынікі апытаньня на сваім сайце ў інтэрнэце. Вывучалася меркаваньне чытацкай аўдыторыі наконт таго, хто ёсьць цяпер “наш чалавек” – грамадзянін-беларусафіл.

У Горадні, як пішуць “нашаніўцы”, навукоўцы, гісторыкі і краязнаўцы склалі аб’ёмісты пакет дакумэнтаў аб рэканструкцыі, што шкодзіць гістарычнаму цэнтру. Выданьне цікавіць, ці дойдуць гэтыя зьвесткі да ўлады?

Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” сёньня прапануе на роздум і разгадку чытачоў цікавы факт зьяўленьня на Віцебшчыне паўднёвай птушкі пэлікан. Як паведамляе журналіст Уладзімер Скрабатун, некалькі дзён экзатычная госьця правяла час на возеры ля вёскі, якія таксама маюць імя Пэлікан:

Скрабатун : “Уяўляеце?! Тут вёска Пэлікан і раптам сюды пэліканы прыляцелі!”.

Са словаў Уладзімера Скрабатуна, рэдкая зьява зацікавіла арнітолягаў. Дачакаемся іхных высноваў.
XS
SM
MD
LG