Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Патупа: "Супрацьракетная абарона ЗША нам не пагражае"


Ганна Соўсь, Менск Палітоляг Аляксандар Патупа мяркуе, што заявы Аляксандра Лукашэнкі на прэсавай канфэрэнцыі вельмі блізкія да таго, што ён будзе гаварыць у звароце да Нацыянальнага сходу 24 красавіка.

Што да запрашэньня на прэсавую канфэрэнцыю журналістаў незалежных мэдыяў, то спадар Патупа адзначыў:

“Гэта добра, што ёсьць магчымасьць неяк пытаньні задаваць. Аднак я ня ведаю, якая там была прапорцыя дзяржаўных і недзяржаўных выданьняў.

Што тычыцца канкрэтных пытаньняў — напрыклад, “асымэтрычнага” адказу на разьмяшчэньне ў Эўропе супрацьракетнай сыстэмы ЗША. На мой погляд, сымэтрычны ці асымэтрычны — ніякі адказ, толькі ў рамках адзінай сыстэмы (напрыклад, з Расеяй).

Для Беларусі, можа, ня вельмі сур’ёзна гаварыць аб супрацьстаяньні такой сыстэме. У гэтым, на мой погляд, і вялікай неабходнасьці няма. Я ня думаю, што гэта супрацьракетная абарона ёсьць нейкай пагрозай для нашай краіны”.
XS
SM
MD
LG