Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: талакой упарадкавалі помнік прыроды


Радыё Свабода Магілёўская арганізацыя Таварыства беларускай мовы і дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў ініцыявалі талаку.

Грамадзкія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова й жыхары мікрараёну Саломенка парадкуюць тэрыторыю помніка прыроды рэспубліканскага значэньня “Палыкавіцкая крыніца”.

За два дні талакоўцы прыбралі сьмецьце й высадзілі алею маладых дрэўцаў.

Магілёў, Палыкавіцкая крыніца, талака
Талакоўцы за высадкай алеі

“Палыкавіцкая крыніца” — унікальны прыродны помнік. Аб’ём вады, што струменіць зь зямных нетраў, адзін з найвялікшых у краіне.

На тэрыторыі крыніцы адраджаецца праваслаўны прыход, які і даглядае крыніцу.

Што да прылеглай тэрыторыі, то людзі ня раз баранілі яе ад забудовы катэджамі. Грамадзкія эколягі спрабуюць заснаваць тут заказьнік.

Ад 2003 году за захаваньне прыроднага асяродзьдзя крыніцы змагаецца Аляксандар Агееў. Менавіта абарона крыніцы сталася штуршком для ягонага дэпутацтва. Цяпер ён штогоду ініцыюе талаку, да якой далучаюцца і ягоныя выбарцы, жыхары мікрараёну Саломенка.

Аляксандар Агееў, Магілёў, Палыкавіцкая крыніца, талака
Аляксандар Агееў
XS
SM
MD
LG