Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Мацкевіч: “Непрадказальныя пытаньні выводзяць Лукашэнку з раўнавагі”


Ганна Соўсь, Менск Палітоляг Уладзімер Мацкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Аляксандар Лукашэнка збольшага адвык адказваць на пытаньні журналістаў незалежных мэдыяў.

Гэта і тлумачыць ягоную часам нэрвовую рэакцыю на пытаньні журналістаў, мяркуе спадар Мацкевіч:

“Ён ужо адвык ад кантакту зь незалежнымі журналістамі. Таму што звычайна ўсё падрыхтавана, зрэжысавана, таму такія непрадказальныя пытаньні яго выводзяць з раўнавагі.

Ул.Мацкевіч: “Ён ужо адвык ад кантакту зь незалежнымі журналістамі”.
Тое, што былі запрошаныя незалежныя журналісты, і што гаворыцца пра шматвэктарнасьць — напэўна, таму, што, сапраўды, чарга і гандлёвыя дачыненьні з заходнімі й ня толькі заходнімі дзяржавамі ўсталёўваць на новым узроўні.

І тое, што нам трэба неяк пагаджацца зь міжнароднымі эканамічнымі патрабаваньнямі — у прыватнасьці, патрабаваньнямі Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі. Таму што пашыраць і павялічваць экспартныя магутнасьці магчыма толькі тады, калі мы гуляем з усім сьветам паводле агульных правілаў”.
XS
SM
MD
LG