Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Newsweek”: у Расеі масавыя акцыі разганяюць амаль як у Беларусі


Радыё Свабода Стаўленьне да масавых акцыяў у Беларусі, Расеі і Ўкраіне – тэма маленькай нататкі ў апошнім нумары часопісу “Newsweek”. Часопіс адзначае, што рэйтынг даверу да прэзыдэнта Пуціна перавышае 70%, аднак стаўленьне расейскіх уладаў да публічнага выказваньня нязгоды зь дзяржаўнай палітыкай робіцца ўсё менш лагодным.



“У мінулым месяцы, – піша выданьне, – у Ніжнім Ноўгарадзе каля 20 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў былі задзейнічаныя для спыненьня невялічкай антыпуцінскай дэманстрацыі, у якой бралі ўдзел 150 чалавек. Большасьць удзельнікаў акцыі былі арыштаваныя”.

“Такое празьмернае ўжываньне моцы ўласьціва пуцінскаму саюзьніку Аляксандру Лукашэнку”, – адзначае выданьне. “І гэта вельмі кантрастуе з сытуацыяй ва Ўкраіне, дзе пасьля роспуску парлямэнту і прызначэньня датэрміновых выбараў адбываюцца шматтысячныя дэманстрацыі “за” і “супраць” прэзыдэнта, якія ніхто не разганяе. Некаторыя расейскія выданьні кажуць, што падзеі ва Ўкраіне “хаатычныя і вартыя сьмеху”. Хаатычныя? Магчыма”, – піша “Newsweek”, але дадае, што гэта і называецца дэмакратыяй, якая ў Расеі імкліва згортваецца.
XS
SM
MD
LG