Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Зьмітра Дашкевіча накіравалі ў менскі турэмны шпіталь


Алег Грузьдзіловіч, Менск 12 красавіка Зьмітра Дашкевіча з шклоўскай калёніі павезьлі ў менскі турэмны шпіталь на абсьледаваньне. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў шклоўскай калёніі, дзе ўжо болей як паўгоду трымаюць лідэра “Маладога фронту”.

У Зьмітра Дашкевіча хворы хрыбет. Праблемы са здароўем пачаліся пасьля таго, як месяц таму яго перавялі працаваць на лесапільны ўчастак. Там давялося перасоўваць цяжкія бярвёны, да таго ж працоўны дзень на лесапільным участку — болей за дзесяць гадзінаў.

Між тым, яшчэ да арышту дактары забаранілі Зьмітру Дашкевічу цяжкую фізычную працу.

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара году зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG