Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмяніўся дабрабыт менчукоў у гэтым годзе?


Галіна Абакунчык, Менск Ад пачатку году Расея падвысіла кошт сваіх энэрганосьбітаў для Беларусі. Ці адчулі гэта на ўласным дабрабыце беларускія грамадзяне? Як зьмянілася іхнае жыцьцё за апошнія тры месяцы? Гэтымі пытаньнямі ў людзей на вуліцах Менску цікавілася наша карэспандэнтка.

Слухаць:



Карэспандэнтка: “Як зьмянілася Вашае жыцьцё, дабрабыт за апошнія тры месяцы?”

Спадар: “Ніяк не зьмянілася. Што было, тое і засталося. Мо якія капейкі розьніцы зьявіліся, але я іх не заўважыў”.

Спадарыня: “Усё незаўважна падаражэла, і жыць стала цяжэй. Проста пакрысе, але ўсё падаражэла”.

Спадар: “Квартплаты крыху былі падвышаныя, але я думаю, што гэта зьвязана з умовамі надвор’я. Таму я пакуль асабліва не асьцерагаюся”.

Спадарыня: “Па-мойму, ні лепш, ні горш ня стала. Квартплата крыху большая стала, дык і заробкі падвысілі. Як у нас, на дзяржслужбе, дык у нас што ўзялі, тое і аддалі”.

Юнак: “Я асабіста не адчуў, а што тычыцца бацькоў, дык яны заўжды наракаюць. Я ўжо да гэтага прызвычаіўся і не зважаю”.

Спадарыня: “Матэрыяльны дабрабыт пагоршыўся. Ён заўжды пагаршаецца, ня толькі ў зьвязку з падвышэньнем коштаў на энэрганосьбіты. У нас непамерныя падаткі, малыя заробкі. Мяне, праўду сказаць, утрымлівае мая дачка, усю нашую сям’ю. А яна працуе ня тут, ня ў Беларусі. Дзякуй Богу”.

Юнак: “Мой стан, пэўна, не зьмяніўся ніяк, бо я ня ежджу на машыне і не набываю паліва. Але людзі кажуць, што ў гэтым кірунку пагоршала”.

Карэспандэнтка: “Як зьмянілася Вашае жыцьцё ад пачатку году?”

Спадар: “Ад пачатку году мала што зьмянілася, але крыху падвысілася квартплата, падаражэлі некаторыя тавары — кошты растуць, як і расьлі. Што да заробку — не зьмянілася нічога”.

Юначка: “Мне цяжка цяпер, бо плата за навучаньне вырасла, квартплата вырасла. Але думалі, што будзе нашмат цяжэй”.

Спадар: “Мне падаецца, што тавары падаражэлі, а грашовага паляпшэньня няма. Прынамсі, я ня бачу”.

Юнак: “Здаецца, што гэта ўсё насамрэч завуалявана. І мы адчуем усё гэта праз год, праз паўтара году. Вось тады будуць і камунальныя паслугі, і паслугі транспарту, і іншыя. А цяпер, каб у грамадзтве быў спакой, нічога істотна не падвышаюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG