Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Gazetа Wyborczа” піша пра перасьлед студэнтаў-каліноўцаў у Беларусі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “КДБ перасьледуе беларускіх студэнтаў за вучобу ў Польшчы” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”. У матэрыяле расказваецца пра “паляваньне” на студэнтаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.

“Gazetа Wyborczа” апісвае выпадак студэнткі праграмы Вольгі Дмітрук, якая прыехала да бацькоў у Гомель на Вялікдзень і 10 красавіка была сілай уцягнутая ў аўтамабіль супрацоўнікамі КДБ у цывільным – ёй пагражалі і змушалі да супрацоўніцтва з КДБ.

Адметна, што дзяўчына адмовілася падаць дэталі гэтага інцыдэнту карэспандэнту газэты, заявіўшы, што зможа гаварыць толькі калі вернецца ў Польшчу.

“Wyborczа” піша, што выпадкаў, калі беларускія спэцслужбы цікавяцца студэнтамі праграмы Каліноўскага, значна больш. Адзін з удзельнікаў праграмы распавёў пра існаваньне сьпісу студэнтаў-каліноўцаў у беларускіх памежнікаў, якія асабліва ўважліва правяраюць тых, хто ў гэтым сьпісе апынуўся.

“Тое, што беларускія спэцчлужбы цікавяцца студэнтамі-каліноўцамі, не зьяўляецца таямніцай. Усё сьведчыць аб тым, што праз сваіх сакрэтных агентаў КДБ спрабуе зьнішчыць праграму знутры”, – піша” Gazetа Wyborczа”.
XS
SM
MD
LG