Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі гарвыканкам успомніў пра Мазурава


Радыё Свабода Сёньня Гомельскі гарвыканкам прыняў рашэньне ўвекавечыць памяць савецкага партыйнага й дзяржаўнага дзеяча Кірыла Трафімавіча Мазурава.

Мэмарыяльная дошка Мазураву будзе ўстаноўлена на будынку Гомельскага дарожна-будаўнічага тэхнікуму, дзе ён вучыўся ў 30-я гады мінулага стагодзьдзя.

У Гомелі за апошні час устаноўлена звыш дзясятка мэмарыяльных дошак і памятных знакаў – мясцовым кіраўнікам, будаўнікам, ветэранам, асобным навукоўцам.

Кірыл Мазураў нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Рудня-Прыбыткаўская Гомельскага раёну. У гады вайны быў сакратаром падпольнага ЦК камсамолу Беларусі. Працаваў старшынём Саўміну БССР і першым сакратаром ЦК КПБ. З 1965 году – 1-ы намесьнік старшыні Савета Міністраў СССР. На гэтай пасадзе атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Абіраўся таксама дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР, членам Палітбюро ЦК КПСС.
XS
SM
MD
LG