Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Марачкін: “Цяпер гістарычнымі палотнамі зацікавілася сярэдняя кляса”.


Радыё Свабода 12 красавіка, ад 9:30 да 10:30 са слухачамі Свабоды размаўляў мастак Аляксей Марачкін.

Аляксею Марачкіну 67 гадоў. Нарадзіўся ў чэрыкаўскай вёсцы Папоўшчына. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (1962) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін з заснавальнікаў мастацкага аб’яднаньня “Пагоня”. Быў членам арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту “Адраджэньне”, створанага 19 кастрычніка 1988 году.

Відэафрагмэнт запісу перадачы (4,6 Mb).

Адказ на пытаньне Юрыя Гумянюка з Горадні: “Раней у творах мастацтва моцна прысутнічала гістарычная тэма – вось калегі-пісьменьнікі да яе яшчэ вяртаюцца – але быў нейкі такі бум у 80-х і пачатку 90-х гадоў, і вы таксама спрычыніліся... Наколькі сёньня для мастака, для творцы важная гістарычная тэма?”

Марачкін: “Вы правільна заўважылі, што ў пачатку 80-х (і, нават, у канцы 70-х гадох) сапраўды гэтая тэма была актуальнай. І, так бы мовіць, нацыянальна сьведамыя мастакі якраз падымалі гэтую тэму, і наогул, тэму нашага народнага меласу. Нездарма Пётра Васілеўскі, гэты мастацтвазнаўца ад Бога, назваў тады нашае пакаленьне “этнаграфістамі”...”

Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры ў пятніцу, 13 красавіка.
XS
SM
MD
LG