Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Апазыцыя ня здольная ісьці на кантакт з уладай


Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларуская апазыцыя не здольная ісьці на кантакт з уладай у справе вырашэньня праблемаў зьвязаных зь ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

“Я ніколі не адмаўляўся ад міжнароднай дапамогі і прапаноўваў апазыцыі разам вырашаць чарнобыльскія праблемы. Але я не ведаю, што яны (апазыцыя) будуць рабіць пры гэтым. Можа быць таптаць асфальт у Менску, ідучы “Чарнобыльскім шляхам”?Альбо яны на нешта яшчэ здольныя?”

Паводле кіраўніка краіны, “калі разам, то трэба ехаць у чарнобыльскія рэгіёны з канкрэтнымі справамі і не абавязкова хадзіць сьледам за прэзыдэнтам. Можа частку грошай заходніх адшпіліць, папрасіць Захад накіраваць грошы на чарнобыльскія праблемы, а не на дэмакратыю і свабоду, як яны (апазыцыя) патрабуюць”, -- сказаў кіраўнік Беларусі. А.Лукашэнка лічыць, што апазыцыі ня выгадна ісьці на кантакт з уладай:

“Я мала веру тым заявам, так званых лідэраў апазыцыі, якія нібыта хочуць нешта рабіць разам. Ім гэта не патрэбна, бо калі будзе “разам”, то ім Захад грошай не дасьць. Ім давядзецца гэтыя грошы шукаць у Беларусі. А іх тут можна знайсьці толькі гарбацячыся, працуючы”.

Лукашэнка: Беларусь адкажа на разьмяшчэньне амэрыканскіх супрацьракет

Лукашэнка: Мой сын Віктар ня будзе пераемнікам на пасадзе прэзыдэнта

Лукашэнка: Апазыцыя ня здольная ісьці на кантакт з уладай

Лукашэнка: Будзем прадаваць прадпрыемствы, зь якімі не спраўляемся

Лукашэнка пра сьвяткаваньне Дня Волі

Лукашэнка: Я не забараняю друкавацца "Народнай волі" ў Беларусі

Лукашэнка: панукаць намі Эўропе не дазволім
XS
SM
MD
LG