Аляксею Марачкіну 67 гадоў. Нарадзіўся ў чэрыкаўскай вёсцы Папоўшчына. Мае дзьве вышэйшыя адукацыі – скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (1962) і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Адзін з заснавальнікаў мастацкага аб''яднаньня "Пагоня". Быў членам арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту "Адраджэньне", створанага 19 кастрычніка 1988 году.
У інтэрвію Свабодзе Аляксай Марачкін сказаў пра сваё бачаньне праблеме стасункаў творцы з уладамі:
– Я лічу, што вольны, свабодны мастак заўсёды павінен быць у апазыцыі да ўлады. Улада намагаецца заўсёды яго прытуліць неяк да сябе і дыктаваць яму свае ўмовы, і мастак як бы пагаджаецца на гэта... Але ад гэтага ён ня робіцца свабодным.
Пытаньні Аляксею Марачкіну можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com).