Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ствараецца новая грамадзкая арганізацыя “Ліквідатар”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ

“Народная воля” паведамляе, што ў Беларусі ствараецца новая грамадзкая арганізацыя “Ліквідатар”. Ініцыятары спадзяюцца на актыўнасьць амаль 200 тысяч удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Таксама “Народная воля” сёньня разважае над прычынамі адстаўкі генэрал-лейтэнанта Аляксандра Паўлоўскага з пасады старшыні Дзяржаўнага камітэта памежных войскаў Беларусі.

Што адбываецца вакол Андрэя Клiмава? Гэта пытаньне “Народная воля” адрасавала самаму блізкаму чалавеку зьняволенага — жонцы Тацяне.

Яшчэ адна тэма абмеркаваньня ў “Народнай волі” – зь якой нагоды ў Жэнэву ці Нью-Йорк запрашаюць так званых невыязных: міністра юстыцыі Галаванава, намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Пяткевіч, старшыню Белтэлерадыёкампаніі Зімоўскага?

“Газэта Слонімская” прыгадвае гісторыю тамтэйшага тэатру, які яшчэ ў ХУІІІ стагодзьдзі пры князях Агінскіх меў дзьве тысячы месцаў. Сёньня паведамляецца, што ў апошнія 17 гадоў мясцовая трупа туліцца ў прыстасаваным памяшканьні. Аднак працаваць у ім ужо забараняюць пажарныя. Пра пэрспэктывы новага будаўніцтва гаворыць журналіст Сяргей Багдашыц:

“Абяцалі і ў мінулым годзе, і пазамінулым. І на ўзроўні Савету Міністраў, і ў Гарадзенскім аблвыканкаме, і ў Слонімскім райвыканкаме. Але на сёньняшні дзень тэатар не будуецца”.

Пра праблемы адпачынку піша і «Комсомольская правда в Белоруссии». У нумары – дапаможнік вандроўніка. Ён арыентуе на цікавыя і недарагія забавы летам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG