Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясьніковіч спадзяецца на біяпаліва


Радыё Свабода У 2007 годзе на прадпрыемстве "Гродна Азот" будзе створана вытворчасьць сумесевага дызэльнага біяпаліва магутнасьцю ў 100 тысячаў тон. Да 2015 года ў Беларусі будзе вырабляцца да 400-500 тысячаў тон біяпаліва. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі старшыня прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч.

Паводле М.Мясьніковіча, вырашыць гэту задачу можна як за кошт вытворчасьці біяэтанолу (з цукровых буракоў, кукурузы, бульбы і злакавых культур, што растуць у краіне), так і біяпаліва (на аснове рапсавага алею). Біяэтанол дазваляе істотна скараціць колькасьць шкодных выкідаў і паменшыць ужываньне нафтапрадуктаў.

Да 2010 года ў Беларусі будзе выдзелена каля 600 тысячаў гактараў зямель пад пасевы рапсу.
XS
SM
MD
LG