Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны суботнік


Радыё Свабода На паседжаньні ў віцэ-прэм’ера Беларусі Аляксандра Касінца абмеркаваны пытаньні арганізацыі суботніка, прызначанага на 21 красавіка.

50% заробленых сродкаў пойдуць у бюджэт краіны для фінансаваньня прэзыдэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”, выданьне падручнікаў і іншых патрэбаў. Астатнія сродкі застануцца ў распараджэньні мясцовай вэртыкалі.

Урад Беларусі рэкамэндуе правесьці суботнік на працоўных месцах альбо добраўпарадкаваць сквэры, паркі, зоны масавага адпачынку, ходнікі, двары і гэтак далей.

Нагадаем, у 2006 годзе на суботніку было зароблена больш за 11 мільярдаў рублёў.

Гл. таксама • У Беларусі пачынаюцца суботнікі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG