Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія падлічвае памер наступстваў аварыі ў Беларусі


Радыё Свабода Ліквідацыя наступстваў забруджваньня Даўгавы дызпалівам, якое трапіла ў раку ў выніку аварыі ў Беларусі каштавала Латвіі прыблізна 200 тысяч латаў (1 даляр складае 0,524 лата). Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Латвіі Айгар Калвіціс.

Пасьля паседжаньня Рады па кіраваньні крызысамі А. Калвіціс сказаў журналістам, што памер стратаў, нанесеных прыроднаму асяродзьдзю, пакуль не падлічаны.

Міністр аховы навакольнага асяродзьдзя Райманд Вейёніс сказаў, што нафтапрадукты ў невялікім аб’ёме яшчэ патрапляюць у Даўгаву.

Нагадаем, 23 сакавіка на нафтаправодзе Унеча-Вэнтспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці адбылася аварыя. У выніку нафтапрадукты трапілі ў прыток Заходняй Дзьвіны раку Ўла і 26 сакавіка дайшлі да Даўгавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG