Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытата дня 11 красавіка


Радыё Свабода .



"На той час Захад не лічыў Лукашэнку дыктатарам і думаў, што ў Беларусі ёсьць нейкая квазідэмакратыя. Падзеі ў Беларусі ў ноч на 12 красавіка ня ўкладваліся ў іхнія заходнія мазгі. Яны ня ведалі, як сябе паводзіць. Ведаеце, гэта як сабака, якому на сьлед махоркі насыпалі -- ён і разгубіўся”.



Зянон Пазьняк пра рэакцыю Захаду на зьбіцьцё дэпутатаў-галадоўнікаў у Вярхоўным Савеце у ноч на 12 красавіка 1995 году

***



" Не магу вам нешта камэнтаваць у гэтым пытаньні. Увогуле, у нас усё гэта адбываецца з дазволу кіраўніцтва. Павінна быць даручэньне міністра: калі ён дасьць дазвол пракамэнтаваць, мы пракамэнтуем”.



Намесьніца кіраўніка Ўправы грамадзкіх арганізацыяў Міністэрства юстыцыі Алена Кірычэнка пра парадак даваньня камэнтароў

***



"Сьвежае паветра — гэта так добра! Вялікі дзякуй тым людзям, хто зьбіраў грошы, вялікі дзякуй за лісты і віншаваньні з днём народзінаў! Прычым большасьць лістоў была ад людзей, зь якімі я не знаёмы! За ўвесь час я зьмяніў сем ці восем камэраў, і паўсюль да мяне ставіліся добра”.



Актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзяніс Дзянісаў выходзячы зь Віцебскага сьледчага ізалятару №2 пасьля вызваленьня пад заклад
XS
SM
MD
LG