Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдактар «Звязды» падаў у адстаўку


Радыё Свабода Такую інфармацыю падае газэта “Народная воля”.

Уладзiмiр Наркевiч кiруе адзiнай беларускамоўнай штодзённай дзяржаўнай грамадска-палiтычнай газетай “Звязда” з 1988 году. Сёлета ён напiсаў заяву аб звальненнi на iмя мiнiстра iнфармацыi Уладзiмiра Русакевiча.

Напрыканцы сакавiка заяву разглядала калегiя мiнiстэрства і не задаволіла зварот галоўнага рэдактара “Звязды”. Сам спадар Наркевiч цяпер у адпачынку, зь якога выйдзе 24 красавіка. Ён кажа, што на такі крок быў вымушаны пайсьці паводле стану здароўя.
XS
SM
MD
LG