Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Варшаве пачынаецца Тыдзень беларускай культуры


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У рамках Тыдня жыхары польскай сталіцы пазнаёмяцца з шырокім спэктрам незалежнай беларускай культуры: музыкай, літаратурай, кіно. Адметна, што ўсе мерапрыемствы ладзяцца такім чынам, каб у іх маглі ўзяць удзел і гледачы.

Тыдзень беларускай культуры “Minsk Mixt” пачнецца ўнікальным канцэртам, у часе якога “дыназаўры” беларускай рок-музыкі Ігар Варшакеівч, Сяржук Трухановіч, Піт Паўлаў, выканаюць акустычныя вэрсіі культавых кампазыцыяў беларускага року.

“Глядач у залі будзе мець магчымасьць кантактаваць з музыкамі, што немагчыма ў часе звычайнага канцэрту. Можна будзе запытацца, паслухаць расповед, напрыклад, пра стварэньне той або іншай песьні”, – кажа Уладзя Міхневіч, кіраўнік польскай фундацыі “Беларуская ініцыятыва” – галоўнага арганізатара мерапрыемстваў.

У рамках Тыдня беларускай культуры будзе яшчэ адно ўнікальнае спатканьне – дудароў з Польшчы й Беларусі. Працягвае спадар Міхневіч:

“Калісьці бяз дудаў не абыходзілася ніводнае вяселье, хаўтуры ці сяброўская вечарына, гты інструмэнт быў інтэгральнай часткай беларускай музычнай культуры. Мы запрасілі дудароў з Польшчы і зь Беларусі, каб яны паглядзелі, параўналі свае інструмэнты, магчыма пачалі супрацоўнічаць”.

Частка мерапрыемстваў Тыдня беларускай культуры адбудзецца ў варшаўскай галэрэі “Зоя”, якая выступае ў якасьці суарганізатара імпрэзы.

“Мы любім і займаемся тэмамі, зьвязанымі зь Беларусьсю, таму вырашылі далучыцца. Ці спадабаюцца імпрэзы жыхарам сталіцы? Ня ведаю, хай спачатку пабачаць і самі ацэняць”, - кажа ўладальнік галерэі Дарэк Жукоўскі.

Адметна, што галоўным спонсарам Тыдня беларускай культуры ў Варшаве выступіла амбасада каралеўства Нідэрляндаў.

Урачыстае адкрыцьцё Тыдня беларускай культуры і беларускі канцэрт: чацьвер, 12 красавіка, 18.00, клюб „Harenda”, ul. Krakowskie Przedmieście, 4/6
XS
SM
MD
LG