Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: кіраўніца дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі падала ў суд на падначаленых


Радыё Свабода У суд Ленінскага раёну Берасьця трапіў пазоў ад імя дырэктара тэлерадыёкампаніі “Брэст” Ларысы Дабрадомавай. У сваёй заяве спадарыня Дабрадамова, якая адначасова ёсьць дэпутаткай гарадзкога савету, просіць абараніць гонар і дзелавую рэпутацыю, якія нібыта былі падарваныя скаргамі супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі ў розныя ўстановы.

У сваіх скаргах цяпер ужо былыя супрацоўнікі (яны былі звольненыя на загад Ларысы Дабрадомавай) сьцьвярджалі, што паводле сваіх дзелавых здольнасьцяў і асабістых паводзінаў кіраўніца дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі не адпавядае займанай пасадзе.

Спадарыня Дабрадомава жадае праз суд абвергнуць гэтыя зьвесткі і спагнаць з чатырох сваіх былых падначаленых 50 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.

Судовае паседжаньне прызначанае на 24 красавіка.
XS
SM
MD
LG