Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Дзяніса Дзянісава выпусьцілі пад заклад<B/>


Радыё Свабода Каля сьледчага ізалятара нумар 2 у Віцебску яго сустрэлі сваякі і сябры, карэспандэнты незалежных СМІ. У панядзелак, 9 красавіка, сваякі Дзяніса пералічылі на рахунак Беларусбанку 15 з паловай мільёнаў. Гэтыя грошы былі сабраныя грамадзтвам, грошы ахвяравалі больш за 100 чалавек. Сёньня раніцай абласная пракуратура пастанавіла адпусьціць Дзянісава да суду.

Сьледства па справе мае завяршыцца 16 красавіка, пасьля дакумэнты будуць перададзеныя ў Кастрычніцкі раённы суд Віцебска. Калі суд прызнае яго вінаватым, хлопцу будзе пагражаць да трох гадоў пазбаўленьня волі.

Дзяніс Дзянісаў утрымліваецца ў віцебскім СІЗА ад 16 лютага. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак. Супраць Дзянісава распачатая крымінальная справа.

18 чэрвеня 2006 году на адным з будынкаў Віцебску быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама зьявіліся графіці й расьцяжкі са словам "Бунт".
XS
SM
MD
LG