Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі зноў разьвяжа ўкраінскі крызіс?


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі прыбыў ва Украіну, дзе, паводле паведамленьняў польскіх мэдыяў, выступіць у якасьці пасярэдніка паміж прэзыдэнтам і прэм’ерам.

Учора ў польскіх мэдыях з’явіліся паведамленьні, што Аляксандар Квасьнеўскі афіцыйна запрошаны ў Кіеў у якасьці пасярэдніка, аднак увечары былы прэзыдэнт заявіў, што яшчэ ня вырашыў, выступіць у такой ролі ці не.

Але мінулае начы самалёт з былым прэзыдэнтам прызямліўся ў Кіеве.

Раней цяперашні прэзыдэнт Польшчы Лех Качынські заявіў, што гатовы выступіць у якасьці пасярэдніка, але калі аб гэтым папросяць украінскія ўлады.

Качынські: “Я гатовы зрабіць гэта, але толькі калі з адпаведнай просьбай зьвернецца ўкраінскі бок, асабліва прэзыдэнт Юшчанка. Хачу ясна падкрэсьліць – мы ня хочам умешвацца ва ўнутраныя праблемы Украіны”

У часе аранжавай рэвалюцыі польскія палітыкі, перадусім Аляксандар Квасьнеўскі – тады дзейны прэзыдэнт, адыгралі важную ролю ў выпрацоўцы кампрамісу паміж бакамі канфлікту.
XS
SM
MD
LG