Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх дзяцей пераважна ўсынаўляюць італьянцы


Уладзімер Глод, Менск 39 беларускіх дзяцей былі усыноўленыя летась замежнымі грамадзянамі. 36 зь іх паехалі ў Італію, 2 – у Швэцыю, 1 – у Расею

Гэтыя лічбы назвала сёньня намесьніца міністра адукацыі Беларусі Тацяна Кавалёва, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў падчас абмеркаваньня зьменаў у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс. Паводле яе слоў, Дамову аб міжнародным усынаўленьні Беларусь падпісала пакуль толькі з Італіяй. Гэтым і тлумачыцца тое, што амаль усе усыноўленыя дзеці пераехалі да новых бацькоў у Італію -- у выпадках з Швэцыі і Расеі беларускіх дзяцей усынавілі сваякі грамадзянаў гэтых краінаў. Падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня дэпутат Сяргей Касьцян сказаў, што дзяржава, “якая дае сваіх грамадзянаў на усынаўленьне за межы краіны, – банкрот”
XS
SM
MD
LG