Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адноўлены выхад газэты “Новы час”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных СМІ

У Менску на сядзібе БНФ сёньня прапануюць сьвежы нумар адноўленай незалежнай газэты “Новы час”. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль паведаміў Радыё Свабода, што выданьне зьяўляецца таксама пераймальнікам газэты “Згода”.

“Агульнымі высілкамі дзьвюх рэдакцыяў аднавілі выданьне газэты. Абноўленая канцэпцыя газэты і яе дызайн. Большы акцэнт зроблены на культурныя падзеі. Ёсьць старонкі, зьвернутыя да гісторыі. Таксама матэрыялы па сучаснасьці”.

Журналісты тыднёвіка “Бобруйский курьер” паспрабавалі высьветліць адносіны жыхароў гораду да плянуемых сёлета тэлеперадачаў незалежнага спадарожнікавага тэлеканалу “БЕЛСАТ”. Пры вынікі – аўтар Віктар Качан:

Качан: «Абсалютная большасьць жыхароў Бабруйска станоўча ацэньвае гэты факт. Аргумэнты былі такія, што на цяперашніх беларускіх тэлеканалах вельмі мала праўды і шмат чаго хаваецца. Людзі спадзяюцца, што на новым канале будзе больш аб''ектыўнай інфармацыі».

Баранавіцкая газэта «Інтэкс-прэс» сёньня паведамляе, што запазыка прадпрыемстваў гораду па выплатах у Фонд сацыяльнай абароны перавысіла тры мільярды рублёў. Журналісты даведаліся: раней даўжнікоў было 15, цяпер – 21. Сёньня слуцкая газэта “Інфа-кур’ер” піша пра трагедыю ў райцэнтры на Вялікдзень. Як паведамляе журналіст Алесь Дастанка, два чалавекі загінулі, яшчэ тры пацярпелі:

Дастанка : “Загінулі хлопец і дзяўчына. Кіроўца ня справіўся, уляцеў у адхон. А рэйсавы гарадзкі аўтобус затармазіў неспадзявана й моцна. Людзі пачалі падаць. Адна жанчына нагу зламала. У другой рэбры паламаныя. Трэцяя моцна стукнулася галавой”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG