Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя занепакоеная лёсам А. Клімава


Паводле БелаПАН Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя выказала "глыбокую занепакоенасьць" лёсам Андрэя Клімава.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 10 красавіка прэсавай службай Фэдэрацыі.

У заяве зазначаецца, што Андрэй Клімаў зьяўляецца першым у Беларусі, каго арыштавалі паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса.

"Гэта паказчык, што закон можа быць выкарыстаны для парушэньня свабоды слова", – зазначаецца ў заяве МХФ. Выказваецца таксама занепакоенасьць праваабарончых арганізацыяў магчымасьцю выкарыстаньня Крымінальнага кодэксу Беларусі для прад''яўленьня абвінавачаньняў грамадзянам на аснове матэрыялаў, што разьмяшчаюцца ў інтэрнэце.

Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да звяржэньня або змяненьня канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем сродкаў масавай інфармацыі). Клімаву пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Клімава вязьнем сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG