Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёўскім раёне апаганена магіла воіна-“аўганца”


Радыё Свабода У вёсцы Прысна Магілёўскага раёну апаганена магіла воіна-аўганца Васіля Мадэркі. Вандалы пашкодзілі агароджу, вырабленую зь нержавейкі. Васіль Матэрка загінуў у Аўганістане 21 год таму. Столькі ж прастаяла і агароджа.

У Магілёўскай управе ўнутраных спраў завялі крымінальную справу ды стварылі апэратыўную групу. Міліцыянты кажуць, што злачынцы сьпілавалі элемэнты агароджы зь нержавейкі, каб потым здаць іх як лом.

Беларускае заканадаўства за падобныя злачынствы прадугледжвае штраф у памеры 40 тысячаў рублёў.

Летась у Магілёве вандалы сьпілавалі бюст воіна-аўганца Андрэя Мельнікава. Тады злачынцаў знайшлі на працягу трох тыдняў. Іх выкрыў прыёмшчык каляровага лому, які збаяўся зьвязвацца з вандаламі і паведаміў пра іх міліцыю.
XS
SM
MD
LG