Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – з 22-й. Госьця эфіру – Натальля Адамовіч


Радыё Свабода Сёньняшняя госьця жывога эфіру "Начной Свабоды" ўкладальніца кнігі Алеся Адамовіча "Імя гэтай зоркі – Чарнобыль", дачка пісьменьніка Натальля Адамовіч. Сярод іншага яна пракамэнтуе апытаньне "ці лічаце вы, што Чарнобыль – гэта і палітычная праблема?"

У досьледах – міністэрства адукацыя разглядае пытаньне ліквідацыі факультэту міжнародных адносін у БДУ. Як і дзе рыхтуюцца дыпляматы ў Беларусі, як людзі ўяўляюць гэтую прафэсію.

АБЛОГа беларускага Інтэрнэту, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава "Рэнесанс", у "Начной чытанцы" "Партызанскія рапсодыіі" Алеся Анціпенкі

Пасьля 23-й – "Падарожжы Свабоды" – вандроўка Зьмітра Бартосіка ў вёску Васея Слуцкага раёну, "Беларускае замежжа" аб складанасьцях адаптацыі беларускіх эмігрантаў, агляд лістоў на Свабоду, у "Вольнай студыі" мастачка Галіна Дамашэвіч, якая расьпісвае велікодныя яйкі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG