Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году


Радыё Свабода Больш за 40 чалавек ўшанавалі ахвяраў найвялікшай паводкі ў гісторыі Магілёва. Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да сымбалічнага месца на беразе цяпер невялікай ракі Дубравенка. Тутака ж адбыўся імправізаваны мітынг.

Трагедыя адбылася 12 красавіка 1942 году. 65 год таму велізарны вал вады за дваццаць хвілінаў забраў прынамсі 2000 чалавек. Дакладнай колькасьці ахвяраў цяпер ніхто не назаве. Стыхія зьнесла 129 дамоў і амаль цалкам разбурыла рынкавыя крамы ды гандлёвыя рады.

Нешматлікія зьвесткі пра трагедыю дазваляюць выявіць прычыны трагедыі. Пад чыгуначным насыпам невялікая рачулка Дубравенка, закаваная ў бэтонную трубу, пры адыходзе чырвонаармейцамі была запруджана. За паўгоду ўтварылася вялізнае возера, якое пагражала прарваць рукатворную запруду. Акупацыйныя ўлады марудзілі з рамонтам. У выніку адбылася трагедыя.

Год таму студэнты Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту ініцывалі збор подпісаў за ўсталяваньня на Дубравенцы помнага знаку. Вядома, што мясцовая ўлада прыняла зварот моладзі да разгляду.
XS
SM
MD
LG